Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску ладзіць сустрэчы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Рэлігійная арганізацыя «Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» у Мінску запрашае на штотыднёвыя заняткі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Першая сустрэча адбудзецца 29 красавіка.

2019-04-12-sc

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр кожны чацвер будзе ладзіць розныя заняткі, сустрэчы з цікавымі асобамі і проста праводзіць час разам з людзьмі, якія па стане здароўя большую частку жыцця праводзяць дома.

Цэнтр забяспечвае транспарт — мікрааўтобус з пандусам.

«Мы забяром вас раніцай і прывязем дадому ўвечары», — запэўніваюць супрацоўнікі цэнтра на чале з сястрой Чаславай Навіцкай USJK.

На сустрэчы запрашаюцца асобы ад 15 гадоў.

Запіс па тэлефонах:
+375 17 343 99 17
+375 17 242 53 99

Адрас:
Мінск, вул. Серафімовіча, д. 19

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі