Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску пачынае запіс дзяцей у летнікі

Як і штогод, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» у Мінску арганізуе праграму для дзяцей 7–15 гадоў на летнія канікулы. Сёлета адбудзецца чатыры туры дзіцячых летнікаў.

Першая змена: 1–14 чэрвеня

Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюка.

  • арыгінальныя і адметныя заняткі па акцёрскім майстэрстве па аўтарскай праграме;
  • камандныя гульні і цікавыя заданні, якія дапамогуць справіцца з няўпэненасцю, нясмеласцю, псіхалагічнымі праблемамі, абудзяць пачуццё еднасці, дапамогуць з яшчэ большым імпэтам развіваць сваю фантазію;
  • цікавыя асповеды па беларускай літаратуры, мастацтву, кіно і музыцы;
  • майстар-класы па тым, як можна самастойна зрабіць сабе тэатральны касцюм, прыдумаць самы нечаканы сцэнічны вобраз, як можна навучыцца карыстацца на сцэне сваім голасам, дыханнем, целам;
  • заняткі па пастаноўцы дыхання, голасу;
  • займальныя фізічныя практыкаванні.

Другая змена: 14–25 чэрвеня

Лінгвістычны летнік для тых, хто хоча «падцягнуць» узровень англійскай мовы:

  • творчыя конкурсы і майстар-класы;
  • заняткі па англійскай мове;
  • магчымасць знайсці новых сяброў.

Трэцяя змена: 19–30 ліпеня

Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюка (гл. вышэй, Першая змена).

Чацвёртая змена: 2–14 жніўня

«Місія выканальная!» — адукацыйна-творчы летнік для дзяцей і падлеткаў.

  • Падчас летніку пастараемся паказаць важнасць Вялікага даручэння ў жыцці чалавека, паглыбіцца ў вывучэнне сябе, выхаванне духоўных і маральных якасцяў.

Падчас кожнага летніку для дзяцей запланаваныя выязныя экскурсіі ў Нясвіж, Мір, Івянец і іншыя мясціны, квэсты і пікнікі ў гарадскіх парках, сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, духавенствам.

Падчас летнікаў дзеці праводзяць у Місіі цэлы дзень.

Запіс па тэлефонах:

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі