Адышоў у вечнасць рэжысёр Юрый Гарулёў, дырэктар каталіцкага кінафестывалю Magnificat

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 13 чэрвеня на 78-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Юрый Гарулёў, заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.


Юрый Гарулёў — вядомы аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).

Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.

Інфармацыя пра развітанне са спачылым Юрыем Гарулёвым і пахаванне будзе пададзена пазней.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Catholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі