На смерць грамадзяніна
У Рымскай імперыі было два ўзроўні ганенняў на ранніх хрысціянаў.
Першы – рэлігійны – чынілі ўлады Юдэі, якія ўспрымалі вучняў Хрыста ў якасці небяспечных сектантаў.
Другі – палітычны – чынілі ўжо ўлады самой імперыі. Для Рыму, які захапіў шмат розных народаў і краінаў, было няважна, хто і ўва што верыць. Яны самыя ахвотна пераманьвалі да сябе чужых багоў, запазычвалі грэцкі і этрускі пантэоны, далучыліся да культаў егіпецкай Ізіды ці персідскага Мітры. Галоўнае для ўладаў Рыму – палітычная лаяльнасць: вер у каго хочаш, але прынясі ахвяру статуі імператара. Максіма, якой дыктатарскія рэжымы трымаюцца тысячагоддзямі.
Калі ты не можаш прынесці такую ахвяру, праследуй, калі ласка, на крыж ці на арэну цырку.
Таму хрысціяне, якія з рэлігійных прычынаў не маглі ўкленчыць перад статуяй імператара, аўтаматычна рабіліся палітычнымі злачынцамі. Адсюль і такія масавыя ганенні на іх у першыя тры стагоддзі імперыі.
Ахвярамі такога пераследу сталі і апосталы Пятро і Павел. Апошні, будучы аўтарам знакамітай фразы пра “ўсялякая ўлада ад Бога”, якая стагоддзямі падзяляе інтэрпрэтацыі багасловаў, рэгулярна выкарыстоўваў сваё рымскае грамадзянства, якое ў ягоныя часы яшчэ было рэдкасцю, у якасці абароны.
Гэтак, менавіта праз грамадзянства Рыму яго вызвалілі пасля затрымання ў Філіпах. Праз рымскае грамадзянства яго не здолеў пакараць смерцю Сінедрыён. Як рымскі грамадзянін ён быў абезгалоўлены, а не ўкрыжаваны, як той жа Пятро. Так што, апостал Павел не грэбаваў карыстацца законамі ў сваю абарону ад беззаконня. З гэтай нагоды яго нават можна лічыць першым хрысціянскім праваабаронцам.
Дый выкарыстанне грамадзянства для сваёй абароны паказвае, што апостал Павел лічыў, што хаця ўсялякая ўлада і ад Бога, яна самая павінна выконваць свае ж законы.
У гэты дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла я ж жадаю вам згадаць свае грамадзянскія правы, прапісаныя ў тым ліку і ў Канстытуцыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)