Адміністратыўны працэс 24.23


Атрымаў позву ў Расонскі РАУС. Трэба з’явіцца 14.00 у іх, бо адносна мяне вядзецца ізноў адміністратыўны працэс, арт 24.23.
Наколькі разумею, згодна з меркаваннем міліцыі, я здзейсніў правапарушэньне там, дзе наогул фізычна не быў — у Гарадку (Віцебская вобл.)
Аднак, досвед дзейнасці сістэмы правасуддзя ў Беларусі пакаўвае, што гэты дробны нюанс можа і не паслужыць перашкодай, каб даказаць маю віну.
Бо ў нас, бязрукія пляскаюць у далоні, нямыя выкрываюць заклікі, ну а ксёндз і падаўна уадначассе можа быць у двух розных геаграфічных кропках.

Тым больш падрэ Піо, іншы каталіцкі святар, мог такое рабіць — гэта гістарычны факт.
Так што маліцеся за мяне!
З намі праўда і Бог!
А Беларусь насуперак усяму жыве.
Я ж выходжу!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі