Урачыстасці ўшанавання Аляксандра Неўскага ў Віцебску: «Не раз’яднаць адзіны народ Святой Русі»

Невского

У Віцебску 4 ліпеня прайшлі ўрачыстасці з нагоды 800-годдзя з дня народжання рускага ваяра Аляксандра Неўскага, прызнанага Рускай Праваслаўнай Царквой святым.

Напярэдадні з Смаленска прыбыў каўчэг з мошчамі святога князя, які надалей прывязуць яшчэ ў 15 гарадоў Беларусі, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.

Удзел у святкаваннях узялі Патрыяршы Экзарх Беларусі мітрпапаліт Веніямін,  а таксама кіраўнікі расійскіх і украінскай епархій – мітрапаліты Белацаркоўскі і Багуслаўскі, Смаленскі і Дарагабужскі, Пскоўскі і Порхаўскі. Прыехалі кіраўнікі беарускіх епархій – архіепіскапы Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскапы Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Городзенскі і Ваўкавыскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Кульмінацыяй свята стала літургія ў Свята-Успенскім саборы, якую ўзначаліў епіскап светлагорскі Амбросій.

Мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгустын падкрэсліў: урачыстасці «яшчэ раз змушаюць нас задумацца пра сур’ёзную адказнасць за тую спадчыну, якую мы атрымалі з Хрышчэннем Русі». Мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар падкрэсліў, што «народы нашых краін з’яўляюцца адзіным народам Святой Русі. І ніхто і нішто няздольнае нас раз’яднаць».

Мітрапаліт Веніямін асвяціў падмурак новага храма на месцы будучага будаўніцтва Сафійскага сабора.

Афіцыйны партал БПЦ

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі