Біскуп Юрый Касабуцкі: “Гімн “Магутны Божа” гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ”

У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы “Магутны Божа”. Што канкрэтна, яны не разумелі самі…

Дык што ж не так з нашым любімым рэлігійным гімнам?

Гімн “Магутны Божа” быў напісаны ў 1943 годзе Наталляй Арсеньевай. У 1947 годзе кампазітар Мікалай Равенскі напісаў музыку да гэтага вершу. Гімн стаў малітвай пасляваеннай беларускай эміграцыі.

У 1993 годзе спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета прапанавала нават зрабіць гэты гімн дзяржаўным гімнам Беларусі.

На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаясамляюць сябе з ніякай рэлігіяй.

Гімн “Магутны Божа” гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ.

Кожная малітва нясе ў сабе неверагодную сілу і здольная зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д’ябал будзе змагацца з ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі…

Чаму мы не можам спяваць “Магутны Божа”? Пытанне рытарычнае…

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі