Папа Францішак пасля аперацыі адчувае сябе нармальна і ўдзячны за блізкасць і малітву

7 ліпеня кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй пра стан здароўя Святога Айца, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку.

«Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, словы якога перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Кіраўнік ватыканскай прэс-службы паінфармаваў таксама, што Папа Францішак быў крануты вялікай колькасцю пасланняў і праяваў любові, якія атрымаў у гэтыя дні, і выказвае сваю ўдзячнасць за блізкасць і малітву.

Па закліку біскупа Юзафа Станеўскага аб здароўі для Папы Францішка малілася таксама беларуская моладзь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі