Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква перажывае духоўную пілігрымку з нагоды 425-годдзя Берасцейскай уніі

«Веру ў адзіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву», — гэтыя словы з Сімвала веры сталі дэвізам пілігрымкі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 425-годдзя Берасцейскай уніі.

Пілігрымку беларускія грэка-католікі перажываюць у духоўным фармаце.

Дні з 7 па 9 ліпеня — час асаблівай малітвы вернікаў у парафіях і супольнасцях.

Серада 7 ліпеня была днём малітваў ва Усходнім протапрэзбітэраце. Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску адслужылі архімандрыт Сяргей Гаек і протапрэзбітэр Зміцер Грышан.

На наступны дзень малітвы праходзілі ў Заходнім протапрэзбітэраце: Боскую Літургію ў капліцы Маці Божай Фацімскай у Гродне служыў протапрэзбітэр Андрэй Крот.

У пятніцу праводзіцца дзень малітваў у Цэнтральным протапрэзбітэраце. Боскую Літургію ў храме парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску у 18.30 протапрэзбітэр Андрэй Абламейка саслужыць з клірам сталіцы.

У суботу 10 ліпеня пілігрымы ў індывідуальным парадку прыбываюць у Полацк, наведваюць хрысціянскія храмы горада.
А 16-й гадзіне ў храме Святой Сафіі адбудзецца канцэрт арганнай музыкі на ўспамін місіі Торвальда Вандроўніка ў Полацк. Тэма канцэрта: «На скрыжаванні шляхоў і традыцый».

У нядзелю 11ліпеня адбудзецца святочнае завяршэнне Пілігрымкі ў Полацку, пры храме святой Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70).

 

Святочная Боская Літургія распачнецца ў 11.00.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі