«Каля Нуля» — у мінскім Палацы мастацтваў адкрыўся праект пра жыццё і смерць

DSC_0635

Людзі, неабыякавы да філасофскага візуальнага мастацтва, прасякнутага роздумам пра жыццё і смерць, пра мяжу переходу з аднога стану ў другі, пра нулявы адцінак паміж светам і светам, абавязкова павінныя наведаць мастацкі праект «Каля Нуля». Выстава адчынілася ў Палацы мастацтва 7 ліпеня і працягнецца да 21 ліпеня.

«Праект мае некалькі назваў і інтэрпрэтацый, якія паўсталі, не ў апошнюю чаргу, з розніцы сэнсавых напаўненняў, абумоўленых мовамі. «Около Ноля» — гутарка вядзецца пра пачатак і завяршэнне, пра амплітуду крывой, якая метафарычна выяўляе дынаміку чалавечага жыцця. «About Zero» — у англійскай мове гэты панятак утрымлівае адценне гульні, азарту. «Ab Ovo» — у літаральным сэнсе «ад яйка».  «Каля Нуля» — выраз, што тычыць стану надвор’я, зразумеламу любому жыхару Беларуси: пакуль зябка, але яшчэ трошкі, і будзе халадно», — апавядае куратар праекта, мастачка Кацярына Мяснікова.

Удзел у праекце ўзялі вядомейшыя мастакі Беларусі: Кацярына Сумарава, Ілона Касабука, Андрэй Кабанаў, Алена Чапялева, Валянціна Шоба, Святлана Баранкоўская, Таццяна Макляцова. Мастакі, кожны па-свойму, інтэпрэтуюць Нуль у розных яго праявах.

Выстава мае мемарыльны складнік. Яна прысвечаная памяці заўчасна адыйшоўшага мастака Алега Усціновіча, які шмат гадоў спасцігаў сымбль Энсо — цэнтральны сімвал дзэн-буддызма, які азначае «дасканалую выяву», «сапраўдную быццёвасць».

DSC_0491 DSC_0502 DSC_0514 DSC_0535 DSC_0547 DSC_0572 DSC_0598 DSC_0606 DSC_0616 DSC_0656 DSC_0659 DSC_0662 DSC_0666 DSC_0673 DSC_0674 DSC_0688

Фота Маргарыты Ясэпкінай

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі