У Наваполацку прыход даў канцэрт для гараджан

В Новополоцке концерт

У Наваполацку 7 ліпеня пасля Боскай літургіі побач з праваслаўнай царквой Нараджэння Святога Іаана Прадвесніка адбыўся канцэрт «У духоўным цэнтры Наваполацка».

Канцэрт быў прысвечаны прастольнаму святу і сабраў гасцей з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. Выхаванцы дзіцячай нядзельнай школы чыталі вершы, бібліятэкар прыхода Вольга Бакуновіч распавяла пра гісторыю першага ў горадзе праваслаўнага храма, закладзенага 30 гадоў таму, паведамляе сайт Полацкай епархіі.

Акром царкоўнага хора, удел у канцэрце ўзялі моладзевы турыстычны клуб «Фавор», духоўна-патрыятычны ансамбль «Спадчына», народны ансамбль песні «Фертынка» з вёскі Багатырскае. Свае таленты паказалі званары некалькіх прыходаў. У завяршэнне настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Шаховіч уручыў артыстам падарункі.

Полацкая епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі