Копыльскіх святароў праверылі на ўменні весці грашовы ўлік

Копыльских

У Слуцкім епархіяльным упраўленні 8 ліпеня па выніках паседжання рэвізійнай камісіі прайшла праверка фінансава-гаспадарачай дзейнасці прыходаў Копыльскага благачыння.

Рэвізійная камісія праверыла вядзенне бухгалтарскага ўліку, стан фінансава-гаспадарачай дзейнасці прыходаў. Настаяцелі, прыходскія казначэі і бухгалтары прадставілі камісіі неабходную дакументацыю. Па выніках працы чальцы камісіі пералічылі настаяцелям прыходаў і прыходскім гаспадарнікам моманты, якія неабходна выправіць, паведамляе сайт Слуцкай епархіі.

По словах кіраўніка рэвізійнай камісіі протаіерэя Аляксандра Целяка, мэтай такіх сустрэч з’яўляецца пошук памылак і недакладнасцяў у прыходскай фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама абмеркаванне праблемных пытанняў, якія паўстаюць у прыходах падчас вядзення бухгалтарскага ўліку.

Слуцкая епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі