Святар: «Калі чалавек не можа заплаціць за абрад, ён павінен атрымаць яго дарам»
Чаму Царква за ўсё бярэ грошы? — гэтым пытаннем задаюцца шматлікія вернікі, у тым ліку, практыкуючыя і вельмі пабожныя.
Пра абгрунтаванасць прымусовых ахвяраванняў разважае ключар барысаўскага Уваскрасенскага сабора іерэй Ігар Васько.
Галоўная прычыны вялікага прайса, тлумачыць святар, — неабходнасць сплочваць заробак супрацоўнікам і аплочваць камунальныя паслугі: «У Уваскрасенскім саборы працуе больш за 20 чалавек. Але адкуль прыходу браць сродкі на іх утрыманне? Дзяржава ў нас аддзеленая ад Царквы, таму яна не бярэ на сябе непасрэднае ўтрыманне храмаў і аплату працы святароў».
У якасці больш разумнага падыходу да справы святар прыводзіць царкоўны падатак у Германіі: дабраахвотна паведаміўшы пра прыналежнасць да той ці іншай рэлігійнай супольнасці, грамадзянін плаціць падатак разам з іншымі падаткамі.
Людзям, у якіх няма грошаў (альбо жадання іх траціць) на свечы і запіскі, святар прапаноўвае ашчаджаць і абыходзіцца ўласнай малітвай. Іншая справа — абрады: хрост, вянчанне, адпяванне.
«Афіцыйная пазіцыя Царквы палягае ў тым, што ўсе гэтыя і іншыя таямніцы павінныя здзяйсняцца за ахвяраванні, і, калі людзі не маюць магчымасці заплаціць, яны павінныя дзяйсняцца дарам. Напэўна, ёсць злоўжыванні ў асобных храмах, але я не магу сабе ўявіць, каб тыя святары, якіх я добра ведаю, адмовілі некаму з-за грошаў. Я сам шмат разоў і хрысціў, і хаваў, і вянчаў дарам», — запэўнівае святар.
Цалкам прачытаць артыкул можна тут.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)