У Ціхвінскім манастыры прайшло свята з крыжовым шляхам

В Тихвинском

У Гомелі ў праваслаўным Ціхвінскім жаночым манастыры 9 ліпеня архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан узначаліў прастольнае свята з удзелам ігуменій усіх жаночых манастыроў Гомельшчыны: Веры (Афонькінай) з сёстрамі Ціхвінскага манастыра, Іааны (Ярац) з сёстрамі Успенского манастыра, Архелаі (Новікавай) з сёстрамі Іаана-Кармянскага манастыра.

У часе Боскай літургіі была здзейсненая дыяканская хіратонія Канстанціна Несцярчука, выпускніка Віцебскай духоўнай семінарыі і паслушніка гомельскага Іверскага храма, паведамляе епархіяльны сайт.

Пасля богаслужбы архіпастыр, духавенства, сёстры і вернікі прайшлі крыжовым шляхам вакол абіцелі, пасля было здзейсненае спеўнае набажэнства перад абразом Ціхвінскай Божай Маці.

Гомельская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі