Епіскап Бабруйскі наведаў свята ў храме калоніі

Епископ Серафим

Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім 7 ліпеня здзейсніў Боскую літургію ў выпраўленчай калоніі № 2, што знаходзіцца ў горадзе.

Удзел у прастольным свяце турэмнага храма ўзялі святары горада і чальцы апякунскага савета Бабруйскай епархіі, паведамляе сайт епархіі.

Па сканчэнні богаслужбы епіскап Серафім павіншаваў кіраўніцтва, афіцэраў і прыхаджан са святам Нараджэння Хрысціцеля Іаана, а таксама з 20-годдзем дамовага храма калоніі, паспавядаў і прычасціў жадаючых зняволеных.

Бабруйская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі