Мітрапаліт Веніямін ушанаваў патрыярха Ціхана і «батальён смерці » Марыі Бачкаровай

Митрополит Вениамин

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, 10 ліпеня асвяціў капліцу ў гонар свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі ў праваслаўным жаночым манастыры ў вёсцы Богушы блізу Смаргоні.

Звяртаючыся да насельніц Увядзенскага манастыра і вернікаў, матрапаліт нагадаў, якім цяжкім быў подзвіг служэння свяціцеля Ціхана ў гады савецкага пераследу цэркваў, паведамляе сайт Барысаўскай епархіі.

Пасля мітрапаліт агледзеў сабраную ў капліцы экспазіцыю пра гераіню Першай сусветнай вайны — камандзіра жаночага «батальёна смерці» Марыю Бачкарову. Па загінулых у ваенных падзеях была здзейсненая літыя.

Барысаўская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі