Вернікі ўпрыгожылі месца пахавання Валянціны Мінскай

верующие украсили

У гонар дня памяці Сабора Беларускіх святых, які святкуецца 11 ліпеня, праваслаўныя вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай у вёсцы Коскі блізу Дзяржынска мноствам кветак.

Па традыці людзі ўпрыгожваюць месца спачыну беларускай святой напярэдадні вялікіх царкоўных святаў. Далучаюцца да агульнай справы ўсе жадаючыя. Напярэдадні дня памяці Сабора беларускіх святых мноста дабраахвотнікаў збіралі ў полі васількі і некалькі дзён выраблялі ўпрыгожванні, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.

Святая блажэнная Валянціна Мінская была кананізаваная Беларускай Праваслаўнай Царквой па дабраслаўленні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 2006 годзе праз сорак гадоў пасля смерці.

Афіцыйны партал БПЦ

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі