У Краснасельску педагогі і святары правялі круглы стол для падлеткаў

В Красносельске

У Краснасельску ў Ваўкавыскім раёне 15 ліпеня ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах запрасілі на «круглы стол» клірыка храма святога Георгія Пабеданосца іерэя Віталя Вараб’я.

Удзел у гутарцы ўзялі і педагогі. Гутарка ішла пра пошук сэнсаў паняткаў «духоўнасці», «міласэрнасці», «талярантнасці», паведамляе сайт Гродзенскай епархіі.

Круглы стол стаў чарговым мерапрыемствам, якое прыход і раённы цэнтр творчасці ладзяць разам.

Гродзенская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі