У Пінску новым купалам і крыжам замянілі пастаўленыя ў перабудову

В Пинске

У Пінску 10 ліпеня на праваслаўным кафедральным Васкрасенскім саборы замянілі галоўны купал і крыж.

Рэканструкцыя кроўлі храма і замена старых купалаў пачалася ў мінулым годзе, калі былі ўсталяваныя чатыры вежы пад бакавыя купалы-цыбуліны і самі купалы, паведамляе “Media-Polesye”.

Перад пад’ёмам новага галоўнага купала і крыжа іх асвяціў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан. Папярэднія купалы і крыж прастаялі на саборы дваццаць гадоў пасля таго, як галоўны нарадскі кінатэятр «Дружба» быў перабудаваны і стаў галоўным храмам епархіі.

Media-Polesye

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі