Пачалася рэгістрацыя на Крыжовы шлях у Баркалабава

Баркалабаўская

Крыжовы шлях у гонар абраза Маці Божай Баркалабаўскай адбудзецца 23 ліпеня. Свята абраза Божай Маці Баркадабаўскай адзначаецца на наступны дзень.

Вернікі пройдуць 40-кіламетровы шлях з Нікольскага манастыра ў Магілёве да Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава блізу Быхава, дзе знаходзіцца абраз, паведамляе сайт епархіі.

Паломнікаў прымуць на начаванне жыхары Баркалабава. Ранкам у 9.30 адбудзецца святочная Боская Літургія.

Баркалабаўскі абраз — адзін з самых шанаваных у Беларусі. Па паданні, абраз у Баркалабаўскай абіцелі пакінуў, вяртаючыся з вайсковага ваяжу, рускі князь Пажарскі. Коні князя спыніліся ля манастыра і не рушылі з месца, паказаўшы на месца далейшага знаходжання святыні.

Магілёўская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі