У 10-ю гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка ў Мінску адбудзецца Імша і канцэрт духоўнай музыкі ў яго памяць

21 ліпеня прыпадае дзясятая гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка, былога арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі.

Заслугі нязломнага Сведкі веры, які пранёс яе праз цяжкі перыяд савецкіх ганенняў і дзесяцігоддзе ў нялюдскіх умовах сталінскага ГУЛАГу, былі былі прызнаныя Касцёлам, адзначаны шматлікімі замежнымі ўзнагародамі і жывуць у памяці ўдзячных вернікаў Касцёла ў Беларусі.

У дзень, калі дзесяць гадоў таму адышоў у вечнасць першы і адзіны ў сучаснай гісторыі нашай краіны кардынал, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

30 гадоў таму гэты заслужаны іерарх удзяліў Казіміру Свёнтку біскупскае пасвячэнне, а ў 2007 годзе прыйшоў яму на змену на пасадзе арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

  • Пачатак Эўхарыстыі ў 18.30

Пасля Імшы ў архікатэдры адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі памяці спачылага кардынала Казіміра Свёнтка, чыімі намаганнямі была адноўлена галоўная святыня беларускай сталіцы, і ў ёй з’явіўся выдатны арган, што будзе гучаць у гэты вечар у гонар незабыўнага пастыра.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі