З Бабруйска ў Гарбацэвічы прайшлі Крыжовым шляхам

Гарбацэвічы

Крыжовы шлях да цудадзейнага абраза ў Гарбацэвічах адбыўся 18 ліпеня ад праваслаўнага Іверскага храма ў Бабруйске да храма Рызапаклання ў аграгарадку Гарбацэвічы.

У храме Рызапаклання перад цудадзенйым абразом Прапачэснай Божай Маці «Гарбацэвіцкая» настаяцель іерэй Валянцін Вайтусёнак у саслужэнні бабруйскіх святароў здзейсніў водасвятнае набажэнства, паведамляе сайт епархіі.

Пасля малітоўнай часткі свята адбыўся канцэрт — перад крыжаходцамі і мясцовымі жыхарамі выступілі калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.

Бабруйская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі