Урачыстасці ў Росіцы адбудуцца 6 і 7 жніўня

Айцы-марыяне шчыра запрашаюць 6-7 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам са сваімі вернікамі прынялі мучаніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны.

Важная інфармацыя:

арганізатары просяць захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце;

супольны пасілак для пілігрымаў прадугледжаны пасля святой Імшы на заканчэнне ўрачыстасці;

для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Пятніца, 6 жніўня

20.00 — акафіст росіцкім мучанікам
21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец
22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
22.30 — святы Ружанец, споведзь

Субота, 7 жніўня

0.00 — урачыстая Святая Імша
2.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
3.00 — Росіцкі Крыжовы шлях
5.00 — малітва праслаўлення
7.30 — Літургія Усходняга абраду
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі