У Пінскай дыяцэзіі можна паслухаць унікальныя інструменты — гістарычныя касцёльныя арганы

Серыя канцэртаў акадэмічнай музыкі на гістарычных касцёльных арганах пройдзе з 31 ліпеня па 8 жніўня у Пінску і Мядзведзічах.

Фота Аляксандра Бурдзялёва

З 31 ліпеня па 8 жніўня ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі раён) адбудзецца пяць рознафарматных канцэртаў акадэмічнай музыкі. Два канцэрты выканаюць музыканты з Кракава, а яшчэ тры канцэрты адбудуцца ў межах «Летняй акадэміі трубы», якая ужо другі раз адбудзецца ў Мядзведзічах.

Анансаваны наступны спіс канцэртаў:

*  сольны арганны канцэрт (5 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
*  дуэт арган і вакал (31 ліпеня Пінск — пачатак у 16.00; 1 жніўня Мядзведзічы — пачатак у 13.30);
*  дуэт арган/клавесін і труба (7 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 19.00);
*  канцэрт з арганам, двума клавесінамі і ансамблем труб (8 жніўня, Мядзведзічы — пачатак у 13.30).

Уваход на ўсе канцэрты вольны.

Гістарычная арганы ў гэтых касцёлах з’яўляюцца амаль адзінымі ў Беларусі, адрамантаванымі да канцэртнага стану, на якіх ладзяцца рэгулярныя канцэрты акадэмічнай музыкі.

Арган у Пінску — самы вялікі спраўны гістарычным арган у нашай краіне; арган у вёсцы Мядзведзічы — найбольшы дзеючы ў Беларусі інструмент цалкам рамантычнага тыпу.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі