Епіскап Полацкі: «Полацк — адзін з самых старажытных гарадоў Рускай зямлі»
У Полацку 17 ліпеня ў святочнай атмасферы прадстаўнікі Фонда Андрэя Багалюбскага ўручылі падарунак кафедральнаму Богаяўленскаму сабору — абразы святога дабравернага князя Андрэя Багалюбскага і святых каранаваных пакутнікаў.
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій всяціў абразы, а пасьля звярнуўся з падзячнай прамовай, зрабіўшы акцэнт на тым, што «Князь Андрэй Багалюбскі аб’яднаў разрозненыя рускія княствы ў адну цэлую дзяржаву, стаўшы прадвеснікам рускага царства. Ён быў забіты ў сваёй келлі змоўшчыкамі супраць яго. Мы бачым апошняга рускага імператара, які ўсяляк імкнуўся захаваць адзінства Імперыі, а таксама быў забіты разам са сваёй сям’ёй праціўнікамі адзінства. І вось зараз перад намі абразы першага і апошняга цароў. Для Полацка гэта вялікі гонар — мець у кафедральным саборы гэтыя святыні, бо наш горад з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Рускай зямлі», паведамляе сайт епархіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)