У Віцебску прашоў музычны «Славянскі благавест»

В Витебске

У Віцебску ў межах «Славянскага базара» у Свята-Успенскім кафедральным саборы прайшло свята праваслаўнай хоравай музыкі «Славянскі благавест».

Праграма мерапрыемства, якое прайшло ў Віцебску ў другі раз, складалася з трох канцэртаў хоравых калектываў і свята звону, паведамляе сайт епархіі.

16 ліпеня перад шматлікай аўдыторыяй выступілі хор Срэценскага манастыра пад кіраваннем расійскага дырыжора Нікана Жыла і камерны хор пад кіраваннем Таццяны Жукавай. Хор Срэценскага манастыра, што складаецц з 40 пеўчых, спявае падчас галоўных патрыяршых богаслужбаў у храме Хрыста Збаўцы і ў саборах Маскоўскага Крамля.

17 ліпеня ў Свята-Успенскім кафедральным саборы адбыўся выступ ансамбля «Аліло» з Грузіі. Калектыў, створаны ў 2000 годзе знакамітым грузінскім спеваком Гурамам Тамазашвілі, спявае на грузінскай, рускай мове і на іўрыце.

18 ліпеня спаборнічалі лепшыя званары Віцебска. Увечары адбыўся заключны канцэрт з удзелам кліраснаго хора «Аршанскі благавест».

Віцебская епрахія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі