Епіскап Антоній праінструктаваў абітурыентаў духоўнай семінарыі і падлеткаў з ваеннага летніка

Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які ініцыіраваў сур’ёзныя кадравыя святарскія перастаноўкі ў даверанай яму епархіі, 23 ліпеня сустрэўся з абітурыентамі ад Гродзенскай епархіі, што паступаюць у Мінскую духоўную семінарыю.

Епископ Антоний 1

Тры юнакі з епархіі хочуць паступіць на багаслоўска-пастырскае аддзяленне МінДС, паведамляе сайт епархіі.

На сустрэчы таксама прысутнічалі чальцы епархіяльнай экспертнай камісіі. Яны праверылі ўзровень ведаў абітурыентаў, далі неабходныя рэкамендацыі і падзяліліся асабістым досведам навучання ў духоўнай семінарыі.

Епіскап Антоній заклікаў будучых семінарыстаў не толькі да імкнення атрымаць дыплом аб багаслоўскай адукацыі, але перш за ўсё — жыць па запаветах Хрыста, таксама падарыў кожнаму абітурыенту кнігу.

Напярэдадні епіскап Антоній наведаў летнія палявыя зборы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага летніка «Дружына» на тэрыторыі Шчучынскага раёна.

Летнік сабраў сваіх выхаванцаў і камандзіраў у асаблівых палявых умовах. Разам з іншымі гасцямі – начальнікам Шчучынскага РАУС,  намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама епіскап Антоній агледзіў летнік.

Камандзір клуба «Дружына» маёр міліцыі Павел Найда прадэманстраваў уладыку побытавыя асаблівасці летніка, пра ўдзеле малодшых камандзіраў паказаў навучальна-трэніровачны варыянт праходжання паласы перашкодаў з пераадоленнем воднай перашкоды.

епископ Антоний 2

«Я вельмі рады сёння быць сярод вас і дакрануцца да тых подзвігаў, які кожны з вас нясе! Усе самыя лепшыя якасці чалавека адкрываюцца праз выпрабаванні. Царква нам заўжды казала і кажа, што для духоўнага развіцця трэба навучыцца сябе ў чымсьці абмяжоўваць. Уседазволенасць ніколі не спрыяла развіццю чалавечай існасці», — звярнуўся епіскап Антоній да гаспадароў летніка і курсантаў.

Гродзенская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі