Культавы псіхіатр Аляксейчык з Літвы ўзяў удзел у семінары па праваслаўнай псіхіятрыі ў Ваўкавыску

культовый психиатр

У Ваўкавыску 22 ліпеня прайшоў семінар «Хрысціянства і псіхатэрапія. Святарства і лекарства» з удзелам псіхіятраў і псіхолагаў хрысціянскага веравызнанняя.

У дыскусіі, задуманай як псіхалагічная, так і багаслоўская, узяў удзел клірык з Ваўкавыска іерэй Аляксандр Богдан. Семінар прайшоў у анлайн-рэжыме, паведамляе сайт епархіі.

Удзел у семінары ўзялі аўтарытэтныя псіхіятры, у тым ліку — Аляксандр Аляксейчык, заслужаны ўрач Літвы, адмысловец з больш чым паўстагоддзевай медычнай практыкай і вядомасцю за межамі рускамоўнай часткі Еўропы.

Гутарка ішла пра розніцу паміж псіхатэрапіяй і духоўнай апекай. Якія сімптомы душэўнай, духоўнай, грахоўнай псіхапаталогіі святар можа заўважыць у прыхаджаніна? Як яму ўзаемадзейнічаць з псіхатэрапеўтам і псіхіятрам? Ці заўжды святара трэба ўспрымаць як лекара душ? Ці можна лічыць споведзь тэрапеўтычнай працэдурай? На гэтыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі семінара.

Гродзенская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі