Сасланы ў Квасоўку святар Георгій Рой просіць падтрымаць новы прыход

Рой

Былы настаяцель праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага сабора ў Гродна а. Георгій Рой, пазбаўлены свайго іерархічнага статусу за выказванні супраць рэпрэсіяў і гвалту, паведаміў пра новае месца служэння.

Гэта вёска Квасоўка ў 15 км ад Гродна. Прыход святога Іаана Кармянскага, які цяпер будзе ўзначальваць а. Рой, складаецца толькі з гэтай вёскі. Насельніцтва вёскі пераважна каталіцкае.

Праваслаўная супольнасць склалася ў Квасоўцы 10 гадоў таму. У вёсцы прыкладна 200 праваслаўных вернікаў, але стала наведваюць царкву не болей за 30 чалавек.

«Такім чынам, абшчына зусім невялічкая. Але, зразумела, не ў памерах справа. І працэнт, дарэчы, значны. Першае ўражанне ад сустрэчы з людзьмі і ад храма вельмі станоўчае. Адкрытасць, спакой і развага», — піша святар у сваім акаунце ў фэйсбуку.

Прыходу патрэбная дапамога. Айцец Георгій прапаноўвае падаваць запіскі з інтэнцыямі так, як у сваёй царкве, але рабіць гэта онлайн праз каналы:

Тэлеграм: t.me/kvasouka

Група Viber: Православная Квасовка

Instagram : kvasovkachurch

«У любым выпадку будзем вельмі удзячныя за падтрымку. У дадзеных варунках, яна рэальна неабходная. Я буду здзяйсняць штодзённую малітву. Буду ВЕЛЬМІ рады і тым, хто захоча разам з намі памаліцца і наведаць царкву ў Квасоўцы».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі