Праваслаўны моладзевы злёт пад Гродна падтрымалі байкеры і РАНС

православный молодежный

Пад Гродна 20 ліпеня завяршыўся IV злёт праваслаўнай моладзі Ваўкавыскага благачыння.

Як заўжды, удзельнікі злёта сабраліся ў аграсядзібе «Сяляхі». У гэтым годзе прыехалі 80 чалавек: чальцы моладзевых брацтваў, скаўцкі атрад і выхаванцы нядзельных школ праходаў Ваўкавыскага благачыння, скаўцкі атрад «Зарыца» з Гродна, паведамляе сайт епархіі.

У першы вечар, 18 ліпеня, было сабранае намётавае мястэчка, прыгатаваная першая супольная вячэра. Вячэрняя малітва працягнулася спевамі ля вогнішча – прыехалі адразу чатыры гітарысты.

На наступны дзень ўсе ўдзельнічалі ў водным шоу ад Ваўкавыскага РАНС з прымеркай адмысловых касцюмаў, глядзелі мультфільм «Палярны экспрэс», вучыліся маляваць і прыдумляць вопратку на майстар-класах. Прайшоў квест «У пошуках радасці» з танцамі, спевамі і стральбой з пнеўматычнай вінтоўкі. Вечар прайшоў у кампаніі байкераў.

Гродзенская епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі