Сем’і з Ліды зладзілі праваслаўнае паселішча
Прыхаджане з Свята-Георгіеўскага храма ў Лідзе ў 13-ы раз выехалі ў праваслаўнае паселішча, якое разбіваецца кожнае лета на беразе Нёмана блізу вёскі Шэршні Дзятлаўскага раёна.
Жыццё ў намётах доўжылася з 15 па 23 ліпеня. Бацькі і дзеці ўдзельнічалі ў тэматычных гутарках, спартовых эстафетах, інтэлектуальных гульнях. Дзень пачынаўся і заканчваўся малітвай. Пасля вячэрняй малітвы здзяйсняўся крыжовы шлях вакол летніка, вечар завяршаўся вогнішчам, паведамляе сайт епархіі.
Разам з прыхаджанамі ў паселішчы жыў настаяцель храма протаіерэй Расціслаў Салаўёў.
21 ліпеня ў госці прыехалі афіцэр з Лідскага памежнага атрада са службовымі сабакамі і аповедам пра іх. 22 ліпеня госцем стаў гродзенскі святар протаіерэй Георгій Рой, які прэзентаваў сваю кнігу пра Накрышскі прыход, куды ўваходзіць і вёска Шэршні.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)