Мітрапаліт Веніямін прыехаў на трапезу на моладзевы фестываль пад Нясвіжам

трапеза

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін 17 ліпеня прыехаў да ўдзельнікаў VI агульнаепархіяльнага злёта моладзі «Соль зямлі».

Гэта штогадовы фестываль Слуцкай епархіі, які ладзіць прыход Траецкага храма ў аграгарадку Салтанаўшчына пад Нясвіжам. Мітрапаліт з цікавасцю аглядзеў пабудаваны ў пачатку пазамінулага стагоддзя храм, у якім захаваліся старажытныя абразы, а пасля за трапезай паразмаўляў з удзельнікамі-падлеткамі і арганізатарамі – кіраўніком епархіяльнга аддзела па справах моладзі Віктарам Бровушкіным і настаяцелем храма протаіерэем Алегам Абрамовічам, ініцыятарам праваслаўнага летніка «Святая Русь», паведамляе сайт епархіі.

Слуцкая епархія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі