У праваслаўных жыхароў Салігорска будзе новы духоўны глава

у солигорских верующих

Салігорскім вернікам, прыхаджанам галоўнага гарадскога храма, 25 ліпеня прадставілі новага духоўнага главу. Настаяцелем кафедральнага сабора Раства Хрыстова прызначаны протаіерэй Сергій Чарны.

Протаіерэй Сергій Чарны быў прызначаны на пасаду настаяцеля сабора рашэннем Епархіяльнага савета ад 14 ліпеня. Папярэдні настаяцель, протаіерэй Грыгорый Бяляцкі, зараз з’яўляецца настаяцелем дамовага храма пра Гарадзенскім епархіяльным упраўленні, змяніў епархію разам з яе экс-главой епіскапам Антоніем, паведамляе сайт епархіі.

Слуцка-Салігорская епарахія

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі