У Салігорску правялі праваслаўнае культурна-спартовае свята

в солигорске

У Салігорску з 22 па 24 ліпеня прайшоў культурна-спартовы фестываль «Вытокі».

Свята пачалося экскурсійнай праграмай у Пакроўскім храмавым комплексе ў вёсцы Чыжэвічы. Групу, якую ўзначаліў загадчык аддзела Цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі Эдуард Корбут, сустрэў настаяцель Пакроўскага прыхода протаіерэй Генадзь Пашкевіч, які правёў аглядную экскурсію па духоўна-адукацыйным цэнтры і царкоўна-гістарычным музеі Слуцкай епархіі, паведамляе сайт епархіі.

У трапезнай залі духоўна-адукацыйнага цэнтра адбыўся круглы стол «Прасоўванне гісторыка-культурнай спадчыны», удзел у якім узялі супрацоўнікі упраўлення ідэалагічнай работы, аддзелаў культуры, па справах моладзі і спорта Салігорскага райвыканкама.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі