Праваслаўныя адмыслоўцы распавялі падлеткам у летніку, як правільна нараджаць

православные специалисты

Адмыслоўцы Барысаўскай радзільні і чальцы камісіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства праваслаўнай Барысаўскай епархіі 20 ліпеня прыехалі ў дзіцячы аздараўляльны летнік «Чайка».

Тэматычная гутарка была прысвечаная нацыянальным і духоўным традыцыям культуры рэпрадуктыўных паводзінаў. Старшыня епархіяльнай камісіі, псіхолаг радзільнага дома Кацярына Русанава, распавяла пра гістарычныя традыцыі зносінаў паміж юнакамі і дзяўчынамі падчас стварэння сям’і, паведамляе сайт епархіі.

Ішла таксама гутарка пра перынатальную псіхалогію, задача якой — папулярызацыя цнатлівых зносінаў паміж маладымі людзьмі як фактара ўплыву на псіхіку будучых сумесных дзяцей.

Медык Юлія Пішчанка распавяла пра прадукты, несумяшчальныя з рэпрадуктыўным здароўем. Духоўнік камісіі протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка распавёў пра Аляксандра Неўскага як пра ўзорнага сына, сужэнца і бацьку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі