У Магілёве ўшанавалі памяць першай настаяцельніцы жаночага манастыра ў 12-ую гадавіну смерці

В Могилеве почтили

Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній ў суправаджэнні магілёўскага праваслаўнага кліра ўзначаліў 26 ліпеня заўпакойную богаслужбу ў жаночай Свята-Мікольскай абіцелі.

12 гадоў таму памерла яго першая настаяцельніца — ігумення Яўгенія (Валашчук), якая была цягам доўгіх савецкіх дзесяцігоддзяў «патаемнай» манахіняй, паведамляе сайт Магілёўскай епархіі.

Нарадзіўшыся ў 1923 годзе ў Кіраваградскай вобласці, у 1941 годзе Яўгенія (у свеце Анастасія) скончыла фізіка-матэматычны факультэт, а праз год паступіла ў Ціхвінскі жаночы манастыр у Днепрапятроўску, праз год была залічаная паслушніцай, а праз 16 гадоў была пастрыжаная ў манаства.

Пасля закрыцця манастыра патрапіла ў Мінск, працавала ў архіерэйскім доме. З 1961 года працавала бальнічным бухгалтарам у Крывым Розе, з 1976 года — кантралёрам ў аддзеле сацзабяспячэння ў Феадосіі. Выйшаўшы на пенсію ў 1978 годзе, пераехала ў Сібір, працавала ў архіерэйскім доме пры епіскапе Максіме (Крохе), разам з ім пазней пераехала ў Тулу, у 1989 годзе — у Магілёў, дзе ў 1991 годзе стала настаяцельніцай зноў адчыненага Мікольскага жаночага манастыра. У 2009 годзе яна была пахаваная на яго тэрыторыі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі