Рэкалекцыі Асацыяцыі Святой Сям’і прайшлі ў Навагрудку

18 па 24 ліпеня каля 20 сем’яў з Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўдзельнічалі ў штогадовых летніх рэкалекцыях у Навагрудку.

1

Традыцыйна сем’і праводзяць рэкалекцыі разам з дзецьмі. Падчас канферэнцый і працы ў групах для дарослых арганізуюцца адмысловыя заняткі і майстар-класы для дзяцей. Дзякуючы супрацоўніцтву Кангрэгацыі і моладзі з мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ дзіцячая праграма сёлета была асабліва насычанай. “Уражвае тое, што на нашых рэкалекцыях не бачна дзяцей, якія б сядзелі ў тэлефонах”, – дзяліліся бацькі падчас падсумавання.

Рэкалекцыі праводзіў пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі кс. Мікалай Ціхановіч. Тэмай практыкаванняў былі сем галоўных грахоў і іх уплыў на духоўнае жыццё чалавека. Рэкалекцыяніст дзяліўся сваім досведам духоўных змаганняў і малітваў экзарцызму.

Падчас рэкалекцый адбыўся таксама першы агульнабеларускі з’езд сем’яў беларускай Асацыяцыі Святой Сям’і, на які прыбылі сем’і з Гродна, Ліды, Маладзечна і Мінска. Супольнасць падвяла вынікі шматгадовай працы, абмеркавала планы і прыярытэты на будучыню. Плануецца, што такія сустрэчы стануць штогадовымі.

Кангрэгацыя сясцёр назарэтанак запрашае на сустрэчы Асацыяцыі. Яны адбываюцца штомесяц у Гродне, Лідзе, Глыбокім, Маладзечне і Мінску, плануюцца таксама ў Івянцы.

4 3 2

Каб далучыцца да Асацыяцыі, просьба звяртацца да с. Марыянны Алешчык: +375 44 755 65 16

Catholicnews.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі