У Ваўкавыску святар паразмаўляў са зняволенымі пра прыроду пакаяння і перамену жыцця

В Волклвыске священник

Ваўкавыскі праваслаўны святар протаіерэй Сергій Давыдзік 28 ліпеня прыйшоў у госці да зняволеных у калонію, што месціцца ў горадзе, — ВУАТ №29.

Фармальнай нагодай для візіта стала планавая тэматычная гутарка пра князя Уладзіміра. Святар зрабіў акцэнт на грэшным жыцці і волі да пакаяння рускага князя, на непадуладнасці логіцы душэўных зрухаў чалавека: «Што магло прывабіць у кроткім вобразе Хрыста гвалтаўніка і забойцу, як адбыўся унутраны пераварот ў душы князя Уладзміра, — дагэтуль застаецца загадкай», — паведамляе партал Гродзенскай епархіі.

Асобнай часткай сустрэчы сталі адказы на прыватныя пытанні зняволеных, што тычыліся іх уласных абставінаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі