У жніўні ў Гудагаі пройдуць трохдзённыя рэкалекцыі для моладзі

Згодна з планам мерапрыемстваў для моладзі ў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, 13–15 жніўня адбудуцца моладзевыя рэкалекцыі ў мястэчку Гудагай, што на Астравеччыне.

Гудагайская Кальварыя. Фота Ірэны Ахрамовіч

Мястэчка, размешчанае сярод лясоў і пагоркаў у маляўнічым куточку нашай Бацькаўшчыны, вядомае тым, што тут знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай і самая вялікая ў Беларусі Кальварыя.

На рэкалекцыі запрашаюць моладзь ва узросце ад 16 гадоў.

Пачатак рэкалекцый 13 жніўня ў 19.00, заканчэнне — 15 жніўня ў 14.00.

Для ўдзелу неабходна прайсці электронную рэгістрацыю ТУТ, або запісацца па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак

Увага! Рэгістрацыя і запіс удзельнікаў працягваюцца да 10 жніўня.

Інфармацыя пра даезд пададзена ў анкеце рэгістрацыі.
Арганізатары могуць падвезці ўдзельнікаў ад станцыі Гудагай да месца правядзення рэкалекцый у мястэчку Гудагаі.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны начлег і харчаванне. Кошт удзелу — дабравольнае ахвяраванне.

З сабой, акрамя асабістых рэчаў, пажадана мець:

— спальнік

— Біблію

— нататнік для запісаў.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі