Мітрапаліт Веніямін: «Няўжо духавенства не разумее, адкуль растуць рогі ў беларускага пратэсту?»

Глава БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі веніямін, распавёў СТВ пра нападкі на праваслаўе з боку Захада, пра стаўленне да ўдзелу святароў у палітычным жыцці і пра папраўкі, якія Царква хоча ўнесці ў Канстытуцыю.

У падцверджанне словаў журналіста Яўгена Пуставога аб тым, што «у Еўропе галабалісцскія эліты палююць на розныя рэдігіі, розныя канфесіі, каб выбіць глебу ў свайго секулярнага грамадства», мітрапаліт Веніямін разважае пра тое, свабода і грэх непадзельныя: «Сучаснае грамадства, еўрапейскан грамадства часам арыентуецца на практычныя моманты жыцця. І вера, рэлігія з’яўляюцца як бы перашкодай на шляху да гэтага прагрэсу. Поўная свабода чалавека немінуча спадучаецца з грэхам, і ад гэтага нараджаецца новы грэх».

Змагацца за традыцыйныя каштоўнасці мітрапаліт Веніямін хоча канстытуцыйна: «З нашага боку былі выказаныя прапановы па сямейнай тэматыцы, яны знайшлі разуменне, але не ўсе. І гэта таксама прадмет нашага жалю. Неабходна, каб на ўзроўні заканадаўства гучала думка пра тое, што кожны чалавек, сям’я і супольнасць клапоцяцца пра духоўна-маральнае развіццё чалавека».

Каментуе глава Царквы і палітычную сітуацыю ў краіне: «Мікалай Сербскі казаў, што раней людзі мала ведалі, але ўсё разумелі. А цяпер людзі шмат ведаюць, але нічога не разумеюць. Магчыма, я буду занадта рэзкі, але няўжо духавенства не разумее, адкуль растуць рогі у беларускага пратэсту?».

А яшчэ мітрапаліту Веніяміну хацелася б, каб святары прыйшлі ў школы: «магчыма, неяк на заканадаўчым узроўні зрабіць так, каб святары маглі выкладаць, вучыць дзяцей у школах? Гэта і дэфіцыт настаўніцкіх кадраў на вёсцы будзе вырашаць. Плюс гэта дадатковы заробак і выхаванне падрастаючага пакалення. Бо, я думаю, праваслаўныя святары кепскаму школьнікаў не навучаць».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі