У Гродне Дарослыя Дзеці Алкаголікаў змогуць збірацца на «Маяку»

В Гродно взрослые

У Гродне пры сацыяльным епархіяльным цэнтры запрацавала ананімная група Дарослых Дзяцей Алкаголікаў «Маяк».

Базай для заняткаў стане цэнтр сацыялізацыі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, які зараз на рэканструкцыі, паведамляе  сайт Гродзенскай епархіі.

Група — ананімная. Яна збярэ дарослых людзей, якія выраслі ў сем’ях залежных людзей і не змаглі своечасова атрымаць значныя навыкі жыцця ў сям’і і супольнасці.

Сходы будуць праходзіць па серадах з 18.00 да 19.20 па адрасе вул. М.Васілька 5.

Мэта праграмы — дапамагчы выбавіцца ад псіхалагічных комплексаў і траўмаў, раздражнёнасці, страхаў, нематываванай агрэсіі, змяніць мадэль паводзінаў.

Першы сход групы прайшоў 28 ліпеня 2021 з удзелам кіраўніка аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнага служэння іерэя Паўла Сяргеева.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі