Мітрапаліт Веніямін асвяціў стараабрадніцкі храм

Митрополит Вениамин

У Мінску 2 жніўня, у дзень ушанавання прарока Іллі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў падмурак аднаймённага стараабрадніцкага храма ў мінскім мікрараёне Лошыца.

За Літургіяй яму саслужылі настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць»  пратаіерэй Ігар Карасцялёў, настаяцель адзінаверніцкага храма свяціцеля Міколы ў Маскве ігумен Пётр (Васільеў), паведамляе  сайт БПЦ.

Уладыка Веніямін звярнуўся з пропаведдзю, пазнаёміўся з планам будоўлі храма.

Адзінавер’е — накірунак у стараабрадніцтве, прыхільнікі якога пры захаванні старажытных богаслужбовых традыцый прызнаюць іерархічную юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхата.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі