На Полаччыне прайшоў праваслаўны моладзевы фестываль

На Полоччине

У вёсцы Порплішча блізу Глыбокага прайшоў X міжнародны фестываль праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя».

30 ліпеня ўдзельнікі з розных месцаў сабраліся ў Крулеўшчызне і пераехалі ў Порплішча, дзе быў разбіты летнік. Боскую літургію ў Пакроўскім храме ўзначаліў благачынны Докшыцкай акругі пратаіерэй Леанід Страха ў саслужэнні настаяцеля пратаіерэя Віктара Гміра, паведамляе сайт Полацкай епархіі.

Прыстунічалі і чыноўнікі — старшыня Докшыцкага райвыканкама, ягоныя намеснікі, старшыня Порплішчанскага сельсавета. Прыехаў госць — нараджэнец вёскі Будзілаўка, расійскі ваенны гісторык, прафесар РДСУ (Расійскага Дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта) Мікалай Печань, актыўны ўдзельнік шматлікіх мерапрыемстваў у Беларусі.

Прайшоў творчы конкурс «Опять друзей старинных встретив» — каманды прадстаўлялі свае мясцовасці і свае прыходы. 1 жніўня адбыўся заключны гала-канцэрт фестываля

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі