Пастар Ганчарэнка: «Абяцанні Бога нябачныя, значыць, нябачнымі павінныя стаць і мы»

пастор Гончаренко

У мінскай царкве “Новае Жыццё” 28 ліпеня прайшоў лідэрскі сход, на якім пастар Вячаслаў Ганчарэнка разважаў на тэму «Праведны верай будзе жывы», шукаючы адказ на пытанне — што такое жыць верай і звяртаючыся да жыццёвага шляху Ноя.

«Божыя абяцанні нябачныя. І нам трэба навучыцца жыць нябачнымі. Калі паглядзець на жыццё Хрыста, яно было бяспройгрышным. Чаму? У адной фразе можна знайсці адказ: «Я раблю толькі то, што кажа Айцец», — нагадаў  пастар.

Пастар патлумачыў, што нам трэба навучыцца жыць у тым, што мы пачулі ад Нябеснага Айца. Часам чалавек сцвярджае, што Бог яму нешта сказаў, — і ніхто не ведае, казаў яму гэта Бог ці не, — але, калі ён дзейнічае адпаведна гэтаму, дык можа прыйсці поспех, бо гэты чалавек, якім рушыць вера. Але калі мы прымаем слова Бога як шчырасць, прыслухоўваемся да таго, як Ён вядзе менавіта нас, пачынаем самі нешта рабіць і рушыць у гэтым кірунку, тады адбываецца сапраўдны прарыў у нашым жыцці.

Пастар узгадаў гісторыю Ноя, які больш за сто гадоў будаваў каўчэг. Напэўна, для тых, хто яго атачаў, гэта было смешна. Але Ной няўхільна рушыў у згодзе з тым, у што ён верыў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі