У Слуцкай епархіі зладзілі вялікую экскурсію для інвалідаў з Мінска

в слуцкой епархии

У праваслаўнай Слуцка-Салігорскай епархіі 29 ліпеня прымалі гасцей — паломнікаў з інваліднасцю па слыху з Заводскага раёна Мінска.

Цягам вандроўкі па святынях краю групу суправаджаў Арцемій Логінаў, кіраўнік брацтва святой Сафіі Слуцкай.

В Слуцку група пабывала ў помніка прачэснай Сафіі Слуцкай і ў «Капліцы Перамогі», у аснове якой — бронзавы макет узарванага бальшавікамі Мікольскага сабора, у храме Паісія Святагорца і ў кафедральным саборы арханёла Міхаіла. Арцемій Логінаў распавёў гісторыю разбураных храмаў і манастыроў Слуцка, паведамляе сайт Слуцкай епархіі.

У Салігорску паломнікі аглядзелі ўсе тры храмы комплекса кафедральнага сабора Раства Хрыстова, а напрыканцы дня наведалі Пакроўскі прыход вёскі Чыжэвічы, дзе створаны епархіяльны царкоўна-гістарычны музей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі