Зварот Паўла Севярынца да беларускіх хрысціянаў
“Сёння ўсё залежыць ад Царквы.
Царквы ў шырокім сэнсе – як супольнасці вернікаў Ісуса Хрыста. Бог спытае за гэту зямлю з хрысціянаў. Такім чынам, тое, як паводзіць сябе Царква Беларусі, і ёсць вырашальным.
Па вялікім рахунку, Царква – гэта частка народа, адказная за веру. Без “верым” ня можа быць ані “можам”, ані, тым больш, “пераможам”. Таму цяпер цяжкае маўчанне Царквы азначае толькі адно: агульнае пачуццё безнадзейнасці.
Слава Госпаду – ёсць “Новае жыццё” і тая частка Касцёлу, якая не баіцца свяціць. Ёсць некалькі іншых зіхоткіх евангельскіх цэркваў і іх кіраўнікоў. Ёсць асобныя праваслаўныя і грэка-каталіцкія святары, пастары і вернікі, што стаяць у праломе за Беларусь.
Ёсць агульная малітва штодня а 21.00 і кругласуткавая эстафетная Няспынная малітва за Беларусь, ёсць малітвы па цэрквах.
Але большая частка Царквы – і праваслаўнай, і каталіцкай, і евангельскай – на жаль, апускае вочы долу і робіць выгляд, што нічога не адбываецца.
Хтосьці баіцца – хаця сказана “ня бойцеся тых, хто забіваюць цела”. Хтосьці адшуквае ў Бібліі апірышча для безумоўнага падпарадкавання любому, нават незаконнаму і злачыннаму начальству ў любых абставінах – хаця сказана “Бога трэба слухацца болей, чым чалавекаў”, і ад абавязку сведчыць пра праўду, цярпець за яе і заклікаць да міласці ніхто хрысціянаў не вызваляў. Камусьці абыякава, што будзе з іншымі – маўляў, маю льготны білецік на каўчэг, а там хоць патоп – хаця сказана “Хто ня дбае пра сваіх, той выракся веры і горшы за нявернага”.
Па веры вашай будзе вам, веруючыя беларусы!
Бог хоча вызвалення нашай зямлі ад беззаконня і зла — падзеі, адкрыцці і цуды летась пераканаўча пра гэта сведчаць.
Калі мы, беларускія хрысціяне, хочам таго ж – тады трэба:
1. Адкрыта, на поўны голас казаць праўду
2. Выкрываць беззаконне і абараняць свой народ ад зла
3. Весці людзей за Ісусам Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску
Бог ня будзе рабіць беларускіх хрысціянаў вольнымі, адважнымі і шчаслівымі супраць іх волі. Некаторыя рэчы давядзецца рабіць самім. Менавіта гэта і значыць вера”.
“Таму маліце Гаспадара жніва, каб вывеў працаўнікоў на жніво Сваё” (Мацвея 9:38)
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)