Архіепіскап Гурый: Нас губіць досвед краін, што духоўна дэградавалі

Архиепископ Гурий

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый 3 жніўня здзейсніў вячэрнюю богаслужбу (паліелей) ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра ў гонар 25-годдзя сваёй архіерэйскай хіратаніі.

Яму саслужылі насельнікі манастыра ў святарскім сане, выкладчыкі Мінскай Духоўнай семінарыі, шматлікія клірыкі Навагрудскай епархіі, паведамляе яе афіцыйны сайт.

Кіраўнік Навагрудскай і Слонімскай епархіі вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі, тым не менш, перахварэўшы год таму на каранавірус, ён выступіў на баку тых, хто адмаўляе жорсткія абмежаванні.

Прычыны кліматычных катастрофаў чалавецтва іерарх бачыць у скажэнні духоўных каштоўнасцяў: «Грозныя, наводзячыя жах прыродныя стыхіі захлынулі ўвесь свет. Страшныя навадненні, бязлітасныя пажары наводзяць жах на людзей. Татальная разбэшчанасць і грахоўнае жыццё настолькі моцна заваладарылі людзьмі, што Зямля, знемагаючы, стогне і нібыта ўпаўшы ў роспач, імкнецца скінуць з сябе грэшнае чалавецтва».

Асаблівае зло архіепіскап Гурый бачыць у «заходніх каштоўнасцях»: «Колькі навамоднага і згубнага паспяшаліся мы пераняць ад Захада пасля адкрыцця «жалезнай заслоны», нават не задумваючыся: карысць гэта нам нясе ці разбурэнне. Усё, што ў нас было добрага, аказваецца, састарэла, і, як лічаць змагары за «свабоду», «правы чалавека» і «дэмакратыю», прыйшоў час змяніць прыярытэты, пераняць «досвед» ад краін, што духоўна дэградавалі краін, змяніць «састарэлыя пазіцыі», што існуюць у грамадскай свядомасці».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі