Гродзенскай царкве «Кротасць» — 25 гадоў

Гродненская церковь

Гродзенская царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Кротасць» адзначыла 25-годдзе служэння.

У самым пачатку шляху супольнасць не мела дома малітвы і 26 мая 1996 года правяла першую богаслужбу ў парку. Маленькая царква, што складалася з сямі чалавек, разважала ў той дзень над Словам Божым і славіла Госпада спевамі і вершамі, нагадвае сайт Аб’яднання евангельскіх хрысціян-баптысцкіх цэркваў.

На святкаванне дня народзінаў царквы прыехалі браты і сёстры з мінскай царквы «Абуджэнне». Значная частка выступаў гасцей і жыхароў горада прысвячалася ўспамінам пра мінулае царквы, пра яе доўгі шлях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі