Над Бабруйскам праляцеў крыжовы шлях

Над Бобруйском

У Бабруйску 1 жніўня адбыўся традыцыйны паветраны Крыжовы шлях.

Перад вылетам з аэрадрома Бабруйскага клуба ДТСААФ клірык жаночага манастыра святых Жон-Міраносіц протаіерэй Аляксандр Лавіцкі здзейсніў набажэнства аб жыхарах горада і акрапіў асвечанай вадой будынак аэраклуба.

У крыжовым шлях ўзяла ўдзел настаяцельніца манастыра святых Жон-Міраносіц ігумення Параскева (Ельская). У самалёце знаходзіліся праваслаўныя святыні: Крыж з частачкамі мошчаў шматлікіх угоднікаў, абраз Прасвятой Багародзіцы «Казанская» і іншыя абразы, паведамляе сайт Бабруйскай епархіі .

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі