Трохдзённы майстар-клас па іканапісу для ўсіх ахвотных адбудзецца ў Магілёве

З 13 па 15 жніўня для аматараў выяўленчага мастацтва пры дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе майстар-клас па іканапісу.

Майстар-клас — гэта каля 20-і гадзін інтэнсіўных заняткаў, падчас якіх пад наглядам і з дапамогай дасведчанага спецыяліста кожны ахвотны зможа сваімі рукамі стварыць невялікую ікону.

На выбар прапануюцца тры кананічныя выявы, сярод якіх ікона Марыі Абранніцы Духа Святога.

Запіс удзельнікаў вядзецца да 9 жніўня па тэлефоне:
+375 (29) 291 92 11 — айцец Раман Шульц ОР

або па звароце на электронную пошту: schulzop@gmail.com

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі